bialoruski_PR(2).pdf

(295 KB) Pobierz
untitled
Miejsce
na naklejkę
z kodem szkoły
dysleksja
OKE
ŁOMŻA
CKE
JĘZYK BIAŁORUSKI
POZIOM ROZSZERZONY
PRZYKŁADOWY ZESTAW ZADAŃ
Czas pracy 180 minut
MARZEC
ROK 2008
Instrukcja dla zdającego
1. Proszę sprawdzić, czy arkusz egzaminacyjny zawiera 15 stron.
Ewentualny brak należy zgłosić przewodniczącemu zespołu
nadzorującego egzamin.
2. Część 2 arkusza zawiera dwa tematy wypracowania. Do
opracowania trzeba wybrać jeden z nich i podkreślić.
3. Pracę proszę napisać czytelnie.
4. Proszę pisać tylko w kolorze niebieskim lub czarnym; nie wolno
pisać ołówkiem.
5. Nie wolno używać korektora.
6. Błędne zapisy trzeba wyraźnie przekreślić.
7. Wszelkie notatki należy sporządzać tylko w brudnopisie, który
nie będzie oceniany.
8. Podczas egzaminu można korzystać ze słownika językowego.
Za rozwiązanie
wszystkich zadań
można otrzymać
łącznie
60 punktów
Część I – 15 pkt
Część II – 45 pkt
Życzymy powodzenia!
Wypełnia zdający przed
rozpoczęciem pracy
KOD
ZDAJĄCEGO
PESEL ZDAJĄCEGO
15693315.002.png 15693315.003.png
2
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom rozszerzony
Прачытай уважліва выказванне, пісьменніка ды літаратуразнаўца Пятра
Васючэнкі і адкажы на пытанні. Пішы коратка, згодна з патрабаваннямі.
Беларускія донкіхоты
1. - Ён жыў у гішпанскім мястэчку Ляманчы, вёў лад жыцця занядбанага гідальга 1 ,
і адзінай прасветлінай у ягоным жыцці было чытанне рыцарскіх раманаў. Ад
гэтага занятку небарака, і так нe надта моцны на галаву, зусім з’ехаў з глузду 2 .
Ён асядлаў здахляку-каня Расінанта і падаўся ў свет шукаць прыгодаў і гузоў на
сваю хворую галаву. Так пачалася вандроўка па літаратурным свеце героя
рамана Сэрвантэса.
2. - Той слынны Дон Кіхот за свае добрыя намеры, за свае подзвігі атрымліваў
узнагароду ў выглядзе кухталёў 3 і кпінаў, таму што жыў у бессардэчным,
жорсткім, прагматычным свеце. Але, нягледзячы на свае бздуры, гэты герой
выклікае павагу. Ён уражвае сваёй веліччу. Лічу, што важна паглядзець, ці
маюць беларусы сваіх Дон Кіхотаў, гэта значыць, наколькі беларусы
альтруістычная, ідэалістычная нацыя, і ці мела Беларусь высакародных рыцараў,
рыцараў зброі?
3. - Найбольш кухталёў Дон Кіхот атрымліваў ад сялянаў і слуг. А як беларускія
сяляне паставіліся б да пeрсанажу такога тыпу?
- Фальклор, які нараджаецца ў сялянскім асяроддзі, адлюстроўвае яго стаўленне
да зброі, да войнаў, а ў народзе звыкла асцерагаліся зброі і ўзброеных людзей.
Таму ў нашым фальклоры поруч з каралевічамі і рыцарамі дзейнічаюць сяляне,
якія пераапранаюцца ў рыцарскія даспехі. Так, героямі нашага казачнага эпасу
з'яўляюцца Іван Удовін сын альбо Іван Сучкін сын. Мяркую, што самым
характэрным тыпам казачнага Дон Кіхоту з'яўляецца ў нас славуты Хведар
Набілкін – варыянт беларускага адважнага краўца. Аднойчы ён таксама сеў на
свайго здахляку– каня і, як і Дон Кіхот Ляманцкі, выправіўся здзяйсняць
подзвігі. [...] Ён рабіў драўляных салдатаў і пры іх дапамозе адолеў Цара
Хапуна. Інакш кажучы, паводзіў сябе нeтолькі як Дон Кіхот, але кемлівасцю
сваёй і зямным розумам нагадваў яшчэ і Санча Пансу. […]
4. -Увогуле, ці быў культ беларускага Дон Кіхота?
- Культ беларускага Дон Кіхота з'явіўся ў Беларусі разам са з'яўленнем
інстытуту рыцарства. [...] І гэта здарылася прыблізна ў 15-м стагодздзі, калі праз
Польшчу і Чэхію прыйшло да нас рыцарства і з'явіліся свае адмысловыя
рыцары. А разам з рыцарамі з'явіліся і перакладныя рыцарскія раманы.
Такім чынам, літаратурны вобраз рыцара ў нас імпартаваны. Найбольш была
папулярнай чытанка “Аповесць пра Трышчана”. Толькі крыху памяняліся імёны
слынных рыцараў і іхных цудоўных паняў. Так, Трыстан ператварыўся
ў Трышчана, Ізольда – ў Іжоту, Ланцэлот – у Анцэлота. І дзейнічаюць гэтыя
героі тут зусім па-тутэйшаму. Іх вобразы зніжаюцца. Асабліва гэта бачна ў той
сцэне, калі Трышчан і Іжота плывуць на караблі і калі яны ўжываюць любоўны
1 гідальга- hidalgo (hiszp.) szlachcic
2 з’ехаць з глузду- dostać pomieszania zmysłów, zwariować
3 куxталь- szturchaniec, kuksaniec
15693315.004.png
 
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom rozszerzony
3
напой з біклажкі 4 . Нараджэнне жарсці апісана зусім не рамантычна: ім
захацелася адзін аднаго і, як піша невядомы перакладчык, яны проста пайшлі
ў камору і наталілі сваю жарсць. А потым яны яшчэ падманулі караля Марка...
[...] Інакш кажучы, мы маем зніжаны вобраз рыцара ў перакладных творах.
А сваіх, арыгінальных раманаў пра рыцараў мы не мелі.
5. - Вы сказалі, што рыцарскі раман у Беларусь быў імпартаваны. Але ж у Беларусі
былі і свае бясстрашныя ваяры. Чаму ж тады нe склаўся свой гераічны эпас?
- Эпас быў. І ваяры былі. Былі абаронцы сваёй Айчыны. Але пра іхныя подзвігі
распавядаюць летапісы, хронікі. А пра рэальныя вобразы рыцараў, якія таксама
былі, распавядаюць літаратурныя творы, бэлетрыстыка той эпохі. Але гэта
пераважна творы парадыйныя, бурлескавыя, напісаныя ў барочнай манeры, дзе
рыцарства і шляхта падаюцца ў зніжаным плaне. Яны здзяйсняюць подзвігі не
на полі бітвы, а за сталом, на банкетах, балях, паляваннях.
Сама шляхта давала нагоду для нараджэння такіх твораў. [...] Норавы, якія
панавалі ў барочную эпоху, і занатавалі беларускія тэксты. Прыкладам,
“Прамова Мялешкі”. Мялешка як літаратурны герой і як рэальная асоба –
праўдзівы беларускі Дон Кіхот, шляхціц, але таксама паказаны ў зніжаным
плaне. Ён – патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, ён ненавідзіць чужынцаў, ён раўнуе
сваю жонку, ён з асалодаю ўзгадвае старыя часы, ён любіць пад’есці, ён
ненавідзіць гадзіннік і паважае пеўня, які спраўна ўначы кукарэкае. Ён гатовы
даць у морду і па хрыбце любому, хто прыпрэцца да яго ў гасподу, але каб
кароль нe ведаў. Зноў жа, мы назіраем сiнтэз вобразаў Дон Кіхота і Санча
Пансы.
6. - Мне падаецца, што вобраз такога вось барочнага рыцара меў і далейшы працяг
і нe толькі ў абліччы маргінальнага шляхціца з батлейкі, але і ў героях
Уладзімiра Караткевіча.
- Героі Караткевіча таксама гэткія ж амбівалентныя, гэткія ж зямныя, гэткія ж
рамантычныя. Самы яскравы прыклад – вобраз Гервасія Вылівахі – рагачоўскага
шляхціца, які жыў гадоў чатырыста таму і палохаў усё наваколле сваімі
подзвігамі ў галіне п’янства і распусты. Але ўрэшце рэшт, калі яму давялося
ахвяраваць сабой дзеля іншых, ён гэта зрабіў ва ўладанні пані Смерці. Ён гуляў
з ёю ў шахматы і на сваё жыццё, і на жыццё сваіх блізкіх, сваёй дружыны. Як
вядома, ён перамог, але перамог падманам. […]
7. - Дык што ж адбываецца? Беларускі Дон Кіхот – рыцар і абаронца – нe мае таго
арэолу велічы, якім быў ахутаны гішпанскі персанаж, але ж у Беларусі не
склаліся і свае графы Мышкіны…
- Граф Мышкін – гэта ўсходні, расейскі варыянт Дон Кіхота. Дастаеўскі задумаў
яго як абсалютна станоўчага героя, але ў сваім асяроддзі гэты Дон Кіхот мог
быць толькі ідыётам. У Беларусі, краіне дастаткова практычнай і рацыянальнай,
недалюбліваюць ідыётаў і пабойваюцца грубай фізічнай сілы. Таму нашыя
донкіхоты крыху іншыя.
8. - Дык з чаго тады ствараць культ? З розуму? Здаецца, і ў гэтым накірунку
беларуская літаратура не дасягнула значных поспехаў.
4 біклага- manierka
15693315.001.png
 
4
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom rozszerzony
- Але ёсць рэальныя рыцары духу і розуму. Гэта – нашы інтэлектуалы і воіны
ў адной асобе. Яны жылі непрацяглы час. Яны не пакідалі пасля сябе нашчадкаў.
За гэта іх і назвалі страцімамі-лебедзямі. Маю на ўвазе Кастуся Каліноўскага,
Францішка Савіча, Максіма Багдановіча... [...]
9. - Але Вы ўжо гаворыце не пра донкіхотаў, а пра Праметэяў, пра культурных
герояў. Вернемся ж да донкіхотаў. Магчыма, і сапраўды беларускі варыянт
гэтага ўсясветнага архетыпу быў прыземленым, рацыянальным, вітальным
і нагадваў, як Вы кажаце, Санча Пансу. А ці прынесла гэта карысць нацыі?
- Сапраўды, беларускія донкіхоты не такія ваяўнічыя і нe вельмі агрэсіўныя.
Яны нe любяць змагацца з ветракамі, нe маюць у гэтым патрэбы. Калі што, дык
яны ўвогуле ў лесе ці ў балоце схаваюцца. Але гэта – мэнталітэт нацыі. Гэта
дапамагала нацыі выжыць у цяжкіх умовах, калі сапраўды даводзілася
абараняцца ад ворагаў.
Rozmawiał Вячаслаў Ракіцкі; wywiad odbył się 13 kwietnia 2006 roku; wersja tekstowa:
http://www.svaboda.org/xml/articles/2006/04/223D449E-BAAF-444C-A0CC-555375F4D896.html
Заданні да тэксту
Заданне 1 (2 пункты)
Ужыты ў 1 абзацы назоўнік ”небарака” – назоўнік агульнага роду. Растлумач
значэнне дадзеныx ніжэй іншыx назоўнікаў агульнага роду:
Гуляка – .......................................................................................................................................
Соня – ..........................................................................................................................................
Абжора – .....................................................................................................................................
Заданне 2 (2 пункты)
У 2 абзацы Пятро Васючэнка прадстаўляе героя рамана Сэрвантэса- Дон Кіxота.
На якія асноўныя рысы xарактару гэтай постаці звяртае ўвагу літаратуразнавец?
.......................................................................................................................................................

Заданне 3 (2 пункты)
У 3 абзацы Пятро Васючэнка гаворыць, што ”самым xарактэрным тыпам
казачнага Дон Кіxота з’яўляецца ў нас славуты Xведар Набілкін”. Што дазваляе
літаратуразнаўцы на такое параўнанне?
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Przykładowy zestaw zadań z języka białoruskiego
Poziom rozszerzony
5
Заданне 4 (2 пункты)
У 4 абзацы Пятро Васючэнка гаворыць пра своеасаблівае зніжэнне вобразу герояў
рыцарскага раману. У чым яно заключаецца?
......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 5 (2 пункты)
У 5 абзацы Пятро Васючэнка даказвае, што вядомы са сваёй ”Прамовы”
Мялешка - своеасаблівы сінтэз вобразаў Дон Кіxота і Санча Пансу. Якія,
падкрэсленыя літаратуразнаўцам, рысы Мялешкі нагадваюць Санча?
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 6 (1 пункт)
Апісаны Пятром Васючэнкам Геврасій Выліваxа, герой твора Уладзіміра
Караткевіча, быў п’яніцай і распустнікам. Чаму аднак Васючэнка сцвярджае, што
ён - сапраўдны рыцар?
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 7 (1 пункт)
На аснове 7 і 8 абзацаў напішы, чаму беларускія донкіxоты розныя чым іспанскі
герой?
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 8 (2 пункты)
У 8 абзацы Пятро Васючэнка называе рыцарамі, між іншым, Кастуся
Каліноўскага і Максіма Багдановіча. Напішы, у чым заключаецца іxняя
рыцарскасць?
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Заданне 9 (1 пункт)
На аснове ўсяго тэксту напішы, xто для Пятра Васючэнкі з’яўляецца ”беларускім
донкіxотам”?
.......................................................................................................................................................
.......................................................................................................................................................
Zgłoś jeśli naruszono regulamin